Oriflame Cosmetics S.A. (вымаўляецца Арыфлэйм) — касметычная кампанія, якая вырабляе сродкі для догляду скуры твару, сродкі асабістай гігіены, парфумерыю і дэкаратыўную касметыку з натуральных раслінных інгрэдыентаў, біжутэрыю і аксэсуары. Галаўны офіс кампаніі зарэгістраваны ў Люксембургу. У красавіку 2013 года кампанія абвясціла аб планах памяняць рэгістрацыю з люксембургскай на швейцарскую, па месцы размяшчэння асноўных кіруючых функцый групы.http://investors.oriflame.com/index.php?p=press&s=detail&afw_id=1278248&afw_lang=en

Па дадзеных афіцыйнага сайта кампаніі, яна прадстаўлена ў 62 краінах светуhttp://www.oriflame.com/About_Oriflame Пра Арыфлейм, у больш чым палове з іх з’яўляецца адным з лідараў індустрыі прамых продажаў.http://www.oriflame.ru/aboutOriflame/contents/CompanyOverview.jhtml Пра кампанію Кампанія прапануе сваю прадукцыю па каталогах. Мае знакі якасці еўрапейскага ўзроўню, якія прадстаўлены на апошняй старонцы кожнага каталога. Кампанія Арыфлэйм працуе метадам сеткавага маркетынгу з элементамі прамых продажаў.

Сваю назву кампанія атрымала ў гонар Арыфламы — Каралеўскага сцяга (арыфлама —  — золата,  — полымя), які першапачаткова прадстаўляў запрастольную харугву і выкарыстоўваўся ў якасці баявога сцяга французскімі каралямі.

Гісторыя 1967 — заснаванне кампаніі ў Швецыі братамі Ёнасам і Робертам аф Ёкнікамі разам з іх сябрамOriflame — natural swedish cosmetics 1972 — кампанія выходзіць на міжнародны касметычны рынак, адкрывае офіс галаўнога праўлення ў Бруселі, выйшаў першы каталог Oriflame 1982 — кампанія адкрывае цэнтральны навукова-вытворчы комплекс у Ірландыі 1982 — кампанія была зарэгістраваная на Лонданскай таварнай біржы 1992 — пачатак дзейнасці кампаніі ў Расіі і на Украіне 1995 — адкрыццё вытворчага комплексу ў Варшаве, Польшча 1996 — пачатак працы метадам прамых продажаў і ўкараненне шматузроўневага маркетынг-плана ў Расіі 1996 — адкрыццё вытворчасці ў Дэлі, Індыя 2003 — кампанія набыла новы вытворчы комплекс у ШвецыіПРА КАМПАНІЮ 2004 — у Расіі ў г. Краснагорску (Маскоўскай вобл.) пачынаецца будаўніцтва першага гандлёва-вытворчага комплексу кампанііOriflame вложит до 175 млн евро в строительство второго завода в России | Строй-Пресс. АСН-инфо & Строительный Еженедельник 2004 — акцыі кампаніі выпушчаны на Стакгольмскую біржуAktieinformation 2005 — пачатак прамых продажаў у Беларусі 2005 — адкрыццё вытворчасці ў сарака кіламетрах ад Шанхая, Кітай 2006 — запушчаны вытворчы комплекс у Краснагорскім раёне Маскоўскай вобласці (Расія) 2009 — колькасць кансультантаў Арыфлэйм у свеце перавысіла 3 млн чалавек 2009 — выпушчаная новая лінейка прадуктаў Wellness by Oriflame люты 2010 — кампанія набыла 26 га зямлі ў Нагінскім індустрыяльным парку за 40 км ад Масквы. На гэтым участку канцэрн збіраецца пабудаваць лагістычны цэнтр і вытворчае падраздзяленне. Меркаваная магутнасць — 150—200 млн упаковак прадукцыі ў год, запуск вытворчасці намечаны на 2013 год.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кампаніі Стакгольма Катэгорыя:Кампаніі Люксембурга