Лю́та () — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы, на рацэ Лютая.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Сягнеўшчына, што належаў пану Р. Гажыцу. У 1870 годзе ўваходзіла ў Астрамечаўскую сельскую грамаду. У 1905 годзе ў Лышчыцкай воласці.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Лютаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

16 ліпеня 1954 года Лютаўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Баршчэўскага сельсавета. 4 верасня 1972 года да Люты далучана вёска СаколлеРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. Да 18 кастрычніка 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Астрамечава».

Насельніцтва 75 гаспадарак, 171 жыхар (2005) 154 жыхары (1870) 342 жыхары (1905) 38 двароў, 197 жыхароў (1921)

Славутасці

Свята-Мікалаеўская царква Люцкі парк Люцкія букі-экзоты — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна