Цюхі́нічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 8 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны. Каля вёскі размешчана плаціна на рацэ Лясной.
Насельніцтва 170 гаспадарак, 414 жыхароў (2005) 37 двароў, 249 жыхароў (1897) 471 жыхар (1905) 159 жыхароў (1921) 374 жыхары (1959) 324 жыхары (1970)
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска і цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 133 сялянскія душы. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады. У 1897 годзе працавалі млын, школа граматы, хлебазапасны магазін, кузня і карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Цюхініцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 11 вяскоўцаў. 8 верасня 1959 года Цюхініцкі сельсавет ліквідаваны, яго тэрыторыя тэрыторыя далучана да Матыкальскага савета.
Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "«Заходні».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна