Галачо́ва (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 28 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя ў Воўчынскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Воўчынскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку размяшчаўся фальварак. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 чалавек.

У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“».

Насельніцтва 24 гаспадаркі, 44 жыхары (2005) 236 жыхароў (1905) 19 двароў, 96 жыхароў (1921) 266 жыхароў (1959, у Галачова-1 і Галачова-2) 119 жыхароў (1970)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна