Астраме́чава. Сустракаецца таксама варыянт Стро́мычы, мн. (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 22 кіламетры на поўнач ад Брэста, за 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Назва У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод берасцейскіх баяраў згадваецца "Ян Астромечовъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 100..

В. Жучкевіч назву звязвае з прозвішчам АстрамечВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 278..

Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага. У 1533 годзе ва ўладанні Я. І. Іллініча, у 1570 годзе — Харытаў. З 1598 года ў складзе Берасцейскай эканоміі.

У 1738 годзе маёмасць пана Сузіня. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізіі 1833 года налічвалася 160 рэвізскіх душ. Сялянам належала 538 дзесяцін зямлі, асноўнымі іх заняткамі былі земляробства і жывёлагадоўля. Невялікі прыбытак атрымлівалі ад лоўлі рыбы ў ручаі Люта. Праз вёску праходзіла старадаўняя дарога на Брэст. У 1846 годзе замест драўлянай царквы была пабудавана з бутавага каменю і цэглы праваслаўная Міхайлаўская царква. У 1860 годзе сяло, маёмасць памешчыка Пузыны. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе сяло і маёнтак у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Маёнтак належаў А. В. Пузыню, які меў тут 921 дзесяціну зямлі. У 1905 годзе адкрыта адна з першых у Беларусі бясплатных народных бібліятэк на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польская Рэспублікі.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Астрамечаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў; 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У 1949 годзе арганізаваны першы калгас. 4 студзеня 1965 года Астрамечаўскі сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў склад Лышчыцкага сельсавета. 7 лютага 1972 года да вёскі далучаны хутар ВялічкаваРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска ПлянтаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. У 1988 годзе створана сельскагаспадарчае прадпрыемства «Астрамечава».

Насельніцтва 20 двароў, 145 жыхароў (1846) 51 двор, 195 жыхароў (1878) 43 двары, 316 жыхароў (1897) 894 жыхары (1905) 29 двароў, 141 жыхар (1921) 155 двароў, 776 жыхароў (1940) 570 гаспадарак, 1904 жыхары (1997) 686 гаспадарак, 2088 жыхароў (2005)

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Камбінат бытавога абслугоўвання Фельчарска-акушэрскі пункт Сталовая Прадуктовы і прамтаварны магазін Аддзяленне сувязі Звераферма Кансервавы завод

Славутасці

Брацкая магіла (1944) — Свята-Міхайлаўская царква (1846) — Астрамечаўскі ідал, захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Страчаная спадчына

Сядзіба (другая палова XVIII ст.). Пасля Першай сусветнай вайны двор быў распрададзены, а сядзібны дом і парк паступова разбурыліся.

Вядомыя асобы Аляксей Сцяпанавіч Скакун (нар. 1946) — беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна