Нільс Герман Нільсан-Эле (, , г. Скаруп, Швецыя — , г. Лунд)— шведскі генетык. Выявіў паліген.

Біяграфія Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1894 годзе. З 1900 года ў Шведскай асацыяцыі насенняводства, з 1915 года ў Інстытуце генетыкі і селекцыі ў г. Лунд, у 1925—1939 гадах у Інстытуце селекцыі раслін у г. Свалёф.

Аўтар навуковых прац па батаніцы, гібрыдызацыі, генетыцы раслін.

Вывучаў генетыку колькасных адзнак у сельска-гаспадарчых раслін, правёў фундаментальныя даследаванні па поліплаідыі і эксперыментальным мутагенезе, трыплаідыі ў яблынь.

Устанавіў палімернае (палігеннае) наследаванне ў большасці сельска-гаспадарчых культур.

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1924). Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1932).

Публікацыі Сярод навуковых прац Нільсана-Эле: N.H. Nilsson-Ehle: Om lifstyper och individuell variation. In: Botaniska Notiser 1907, S. 113-140. N.H. Nilsson-Ehle: Om nordskandinaviska och andra tidiga hafresorter och fösök till deras förbättrande genom individualförädling och korsning. In: Sveriges Utsädesförenings Tidskrift 17/1907, S. 209-218. N.H. Nilsson-Ehle: Einige Ergebnisse von Kreuzungen bei Hafer und Weizen. In: Botaniska Notiser 1908, S. 257-294

Літаратура

Спасылкі Біяграфія Нільса Германа Нільсана-Эле ў Nordisk familjebok Герман Нільман-Эле

Катэгорыя:Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Генетыкі Катэгорыя:Памерлі ў Лундзе