Ве́рхняя Ангара́ (, ) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, у Бураціі.

Даўжыня ракі 438 км. Плошча вадазбору 21 400 км². Сярэдні расход вады 265 м³/сек, мінімальны зімовы ў вусці 45 м³/сек. Бярэ пачатак на Байкала-Віцімскім водападзеле, працякае па Верхнеангарскай катлавіне. Упадае ў возера Байкал, утвараючы дэльту. У вярхоўях цячэ пераважна ў вузкай даліне, утвараючы парогі. У ніжняй частцы цячэння працякае па шырокай забалочанай даліне, парэзанай старыцамі. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога і вялікай доляй падземнага. Замярзае ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая. Суднаходная да прыстані Уаян (214 км ад вусця)Река Верхняя Ангара // Государственный водный реестр РФ.

Прытокі: Бургачы, Самадзек, Сарта, Ангаракан, Янчукан, Янчуй, Улса, Герамдай, Агней, Светлая, Таксалакіт, Акіт, Аркалікан, Тунгускі Ключ і інш.

Літаратура

Спасылкі Река Верхняя Ангара // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В., Чалов Р. С. Верхняя Ангара // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Рэкі паводле алфавіта Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Байкал Катэгорыя:Басейн Енісея