Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь заснавана ў Мінску ў 1940 годзе. У 1976 годзе ўзведзены новы будынак бібліятэкі па вул. Фабрыцыуса па праекце архітэктара Ноны Якушка.

Фонд бібліятэкі з’яўляецца нацыянальным здабыткам і налічвае больш за 900 тыс. айчынных і замежных дакументаў. Штогод бібліятэка атрымлівае больш за 17 тыс. экзэмпляраў выданняў па медыцыне і ахове здароўя і мае ўнікальны збор рэдкіх кніг па медыцыне, сярод якіх ганаровае месца займаюць старажытныя друкаваныя выданні Гіпакрата, Авіцэны і літаратура XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Са студзеня 1995 года рашэннем Еўрапейскага рэгіянальнага бюро сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) бібліятэка стала Цэнтрам дакументацыі СААЗ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У 2006 годзе ў структуру бібліятэкі ўвайшоў Музей гісторыі медыцыны Беларусі.

Спасылкі Афіцыйны сайт Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1940 годзе Катэгорыя:1940 год у Мінску Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска Катэгорыя:Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі