Ветар () — самы вялікі па плошчы востраў архіпелага Барат-Дая ў групе Малых Зондскіх астравоў у Інданезіі. Знаходзіцца ў 56 кіламетрах на поўнач ад Усходняга Тымора.

Геаграфія Даўжыня вострава складае 130 км, шырыня - 45 км. У цэнтральнай частцы вострава знаходзяцца цяжкапраходныя горы, вышынёй да 1412 метраў і пакрытыя трапічнымі лясамі. Клімат субэкватарыяльны, з 2000 мм ападкаў у год.

Эканоміка Вырошчваецца какосавая пальма і іншыя трапічныя культуры. Рыбалоўства.

Спасылкі

Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта