Фехтэ, або Вехт (, ) — рака ў Германіі і Нідэрландах.

Даўжыня ракі 156 км, плошча вадазбору 3,8 тыс. км². Бярэ пачатак паблізу горада Мюнстэр, упадае ў заліў Эйселмер Паўночнага мора. Паўнаводная на працягу ўсяго года. Мае шлюзы, суднаходная да горада Нордхорн (ФРГ), дзе ад яе адыходзіць канал, які злучае Фехтэ з ракой Эмс. У ніжнім цячэнні злучаецца з сістэмай каналаў Нідэрландаў.

Катэгорыя:Рэкі Германіі Катэгорыя:Рэкі Нідэрландаў Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночнае мора