thumb Відэатэлефо́н — від сувязі, пры якім абаненты не толькі чуюць, але і бачаць адзін аднаго, могуць дэманстраваць малюнкі, фатаграфіі, тэкст.
Гісторыя Пачатак распрацовак відэатэлефонаў прыпадае на 1930-я гады. У розных краінах выпрабоўваліся сістэмы відэатэлефона з рознымі параметрамі. 1 сакавіка 1936 года ў Германіі быў пушчаны ў эксплуатацыю відэатэлефон паміж Берлінам і Лейпцыгам, пазней да іх былі далучаны Нюрнберг (1937) і Мюнхен (1938). Выява перадавалася па шырокапалосным кабелі і займала паласу частот 500 кГц.
Складовыя часткі Відэатэлефон уяўляе сабой прыладу з дысплеем, клавішамі набору нумара і тэлефоннай трубкай (можа адсутнічаць).
Для відэатэлефаніі ўжываюцца некалькі стандартных пратаколаў і рэкамендацый: SIP; H.320 — па сетцы ISDN; H.323 — па сетцы IP; H.324 — па аналагавых тэлефонных лініях; 3G-324M — мабільныя сеткі; SCCP — пратакол Cisco Call Manager; IAX.
Адметныя асаблівасці відэатэлефаніі: стабільная праца (уласная АС); цалкам замяняе звычайны IP-тэлефон; цалкам замяняе традыцыйны аналагавы тэлефон (пры падтрымцы падключэння да гарадской тэлефоннай станцыі або офіснай АТС); не патрабуе ПК; аўдыё- і відэа- ўваходы / выхады дазваляюць падключыць да відэатэлефаніі знешні манітор і тэлефонную гарнітуру.
Літаратура
Катэгорыя:Сувязь