Фа́лькавічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад г. Ліда. 18 гаспадарак, 23 жыхары (2015).

Гісторыя Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года вядомы фальварак і вёска Фалькаўшчына (Falkowszczyzna), што належалі ксяндзам-дамініканам з Ельніpawet.net.

У 1870 годзе вёска Фалькаўшчына ў Ганчарскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

Паводле польскага перапісу 1921 г., вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 43 жылыя пабудовы, 213 жыхароў. 3 1940 да 1954 года цэнтр Фалькавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1950 створаны калгас «Багатыр». Дзейнічала Фалькавіцкая пачатковая школа, працаваў магазін. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Канюшанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..

Насельніцтва Дынаміка насельніцтва:

Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі

Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна