Мілан Відмар (, , Любляна - г., там жа) — славенскі электратэхнік, шахматыст, філосаф і пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Вене, затым працаваў ва ўніверсітэце Любляны, быў заснавальнікам электраінжынернага факультэта, рэктарам універсітэта (1928-1929). У 1948 г. заснаваў у Любляне Электратэхнічны інстытут, які зараз носіць яго імя. Член Славенскай акадэміі навук (1940).

З'яўляецца адным з моцных шахматыстаў 20 стагоддзя. Ён прыняў удзел прыкладна ў 40 турнірах, займаючы досыць высокія месцы; найбольш яскравы поспех Відмара - 2-3-е месца на турніры ў Сан-Себасцьяне (1911) разам з Рубінштэйнам.

У далейшым Відмар таксама быў шахматным суддзёй (у тым ліку галоўным арбітрам Матчу-турніру на першынство свету ў 1948 г.), напісаў некалькі кніг па шахматах: "Паўстагоддзя за шахматнай дошкай" (Pol stoletja ob šahovnici, 1951), "Гутаркі пра шахматы з пачаткоўцам" (Razgovori o šahu z začetnikom) і інш.

Спасылкі

Катэгорыя:Шахматысты Югаславіі Катэгорыя:Шахматысты Славеніі