Чырынкатан () — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 6 км². Ненаселены.

Чырынкатан уяўляе сабою надводную частку высокага актыўнага вулкана (724 м). Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2004 г. Схілы вулкана стромкія. Берагі скалістыя. Толькі на паўночна-заходнім беразе вылучаецца частка паверхні, пакрытая друзам.

Глебы не развітыя. У падножжа вулкана сустракаюцца трава, мохападобныя, лішайнікі, вельмі рэдка вольха. Фаўна прадстаўлена нешматлікімі птушкамі.

З 1945 г. уваходзіць у склад Расіі.

Спасылкі Остров Чиринкотан Вулкан Чиринкотан

Катэгорыя:Курыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Ахоцкага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы