Ціль Уленшпігель — балет у 3-х дзеях кампазітара Яўгена Глебава, створаны ім у 1974 годзе паводле матываў рамана Легенда об Уленшпигеле .

Вобраз Тыля Уленшпігеля thumb|250px|Народная кніга пра Уленшпігеля. Тытульны ліст выдання 1515 года (, , ) — персанаж сярэднявечных нідэрландскіх і нямецкіх легендЛитературные герои. — Академик. 2009. ТИЛЬ УЛЕНШПИГЕЛЬ.

Яго вобраз па-рознаму інтэрпрэтуюць у нямецкім і фламандскім фальклоры ў XIV стагоддзі.

Але гэта заўсёды — жабрак-валацуга, прадстаўнік самых сацыяльных нізоў, безжурботны вандроўнік.

Гісторыя пастановак Упершыню быў пастаўлены ў Мінску Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета ў 1974 (прэм'ера 29 снежня 1974 года). Лібрэта і харэаграфія Атар Дадзішкіліані, дырыжор-пастаноўшчык Таццяна Каламійцава, мастак . Тыль — Віктар Саркісьян, Неле — Людміла Бржазоўская, Філіп — Уладзімір Камкоў«ТИЛЬ УЛЕНШПИГЕЛЬ».

У 1975 г. балет быў пастаўлены Львоўскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета (прэм'ера 26 красавіка 1975). Дырыжор-пастаноўшчык С. Арбіт, балетмайстар-пастаноўшчык , мастак Н. Беўзенка-Занкіна.

Потым пастаноўка прайшла ў Чалябінску (1976, балетмайстар В. Бутрымовіч).

У 1976 г. балет быў прыняты да пастаноўкі ў Ленінградскім тэатрам оперы і балета імя С. КіраваВалентин Николаевич Елизарьев . Дырыжор Я. Фядотаў, балетмайстар-пастаноўшчык Валянцін Елізар'еў, мастак Я. Лысік, але так і быў зняты з рэпертуара. У 1978 Валянцін Елізар'еў аднавіў пастаноўку ў Мінску. Балет таксама быў пастаўлены ў Хельсінкі (Фінляндыя).

У 2004 В. Елізар'еў зноў звярнуўся ў Мінску да балета. Трэцяя рэдакцыя атрымала назву «Легенда пра Уленшпігеля» (адноўлена сцэнаграфія Я. Лысіка), дырыжор — В. ВолічБалет «Легенда пра Уленшпігеля» сыгралі ў соты раз. Спектакль да гэтага часу карыстаецца заслужанай папулярнасцю і любоўю гледача. 5 красавіка 2010 у рамках адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі быў паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі.

Сюжэт Сюжэт пабудаваны на літаратурным творы Шарля дэ Костэра, у якім Тыль перарадзіўся ў народнага героя і змагара з засіллем ворагаў. Дзеянне адбываецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў Фландрыі, у часы зверстваў інквізіцыі, заснаванай іспанскім каралём Філіпам II.

Асноўная тэма балету — барацьба нідэрландскага народа супраць іспанскага гвалту, бязмежнай улады жорсткага і фанатычнага караля Філіпа IIЛекції — Білоруська музика .

Тыль Уленшпігель — аднагодак Філіпа Другога, яны нарадзіліся адначасова, але ў розных месцах, у розных сем'ях і ў розных сацыяльных асяроддзях. Іх вобразы супрацьпастаўленыя адзін аднамуМероприятие «Легенда об Уленшпигеле» уже прошло. .

Музыка У гэтым балеце кампазітар ярка паказаў вобраз легендарнага народнага героя Тыля Уленшпігеля. У творы з'яўляюцца рысы філасофскай, лірыка-псіхалагічнай драмы.

Для балета характэрна сацыяльная накіраванасць, высокі гуманізм і грамадскі пафас балета, выразныя лейтматывы, эмацыйнае напружанне, дынамізм, рэльефнасць музыкі. У музыцы былі выкарыстаны бельгійскія і фламандскія мелодыі 15-18 стагоддзяў. Кампазітар робіць зварот да традыцыйных формаў балета — лірычнага адажыа, сольных танцавальных нумароў, пантамім, скразных разгорнутых сцэн. У балеце яркая аркестравая партыя.

Акцёры Тыль — Юрый ТраянПершы выканаўца, Віктар Саркісьян, Уладзімір Камкоў, Дзяніс Клімук Неле — Л. Г. БржазоўскаяПершая выканаўца, Вольга Гайко Філіп II — Уладзімір Камкоў Інквізітар — Уладзімір Камкоў,

Цікавыя факты Балет стаў першым беларускім музычна-сцэнічным творам, пастаўленае за мяжой. У 2013 годзе балет быў сыграны на сцэне ў соты раз.

Літаратура

Зубрич И. «Тиль Уленшпигель» Е. Глебова / / Белорусская музыка. Вып. 1. Мн., 1975. Чурко Ю. М. «Тиль Уленшпигель». // Энциклопедия «Балет». М., 1981 Шантырь Г. «Тиль Уленшпигель» (балет Е. Глебова) // Музыкальная жизнь. 1975. № 13.

Спасылкі Легенда об Уленшпигеле (балет) Відэа балету 2004 года Страсти по балету

Катэгорыя:Балет у Беларусі