Брат-Чырпоеў () — востраў архіпелага Чорныя Браты. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 16 км². Ненаселены.
Мае вулканічнае паходжанне. Вулкан Брат-Чырпоеў дасягае 749 м. Паўночна-заходні схіл стромкі, пакрыты вялікімі камянямі. Берагі абрывістыя, унізе пакрытыя друзам, радзей пяском. Пітной вады няма.
Флора бедная. У нізінах паміж гарамі сустракаюцца нізкія хмызнякі, каля ўзбярэжжа — зёлкавыя травы. Фаўна прадстаўлена лісамі, грызунамі, невялікай колькасцю птушак, рознымі ластаногімі.
Спасылкі Острова «Черные братья» Вулканический массив Черных Братьев
Катэгорыя:Курыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Ахоцкага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы