За́зерка (; да 1930-х гг. — частка вёскі Зазе́р’е) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначных прыпыначных пунктаў Седча і Зазерка на лініі Мінск—Асіповічы.

Назва Да 1930-х гадоў населены пункт называўся Зазер’е. Назва Зазерка дадзена як падобная да першаснай назвы і каб адрозніваць ад той часткі вёскі, якая захавала ранейшую назву. Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі, якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам.

Гісторыя

Населены пункт існаваў як вёска Зазер’е, аднак у 1930-я гады гэта частка была пераўтворана ў асобны населены пункт Зазерка. Назва Зазер’е захавалася за населеным пунктам, які ў ранейшыя часы быў маёнткам Зазер’е і меў значна менш двароў чым вёска, але разросся пасля Другой сусветнай вайны.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле. У студзені 1943 года нямецкімі войскамі былі спалены 23 дамы, забіты 37 чалавек.

Насельніцтва 1971 год — 184 двары, 528 жыхароў 1997 год — 244 двары, 625 жыхароў 2002 год — 221 двор, 579 жыхароў 2009 год — 663 жыхары 2019 год — 768 жыхароў

Інфраструктура

Ёсць аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, сельская бібліятэка (з 1968), дом культуры, механічныя майстэрні, крамы, ветэрынарны пункт, амбулаторыя.

Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Зазерка.

Вядомыя асобы Андрэй Луцэвіч (1919—1944) — удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). Рыгор Сачок (1939—2007) — вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі. Іна Прохарчык (нар. 1938) — вучоная, кандыдат сельскагаспадарчых навук. Андрэй Прохарчык (нар. 1928) — вучоны, пісьменнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук. Галіна Лапатка (нар. 1940) — вучоная, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Славутасці Помнік загінулым у гады Другой сусветнай вайны.

Крыніцы

Літаратура

Jelski A.

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі