Хо́дасы — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка за 11 км на паўночны захад ад Мядзела, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі РасохіПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 09.06.2008 № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220» . Належыць да групы Мядзельскіх азёр.

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) на месцы трох азёраў Лотвіны, Ходасы і Расохі пазначанае буйнейшае возера Латва. Там жа сама на паўднёва-заходняй яго ўскраіне - вёска Ходасі.

Водаапісанне Плошча возера складае 0,105 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,3 м. Даўжыня Ходасаў складае 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,36 млн м³, плошча вадазбору возера 0,9 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 7—10 метраў, на поўначы і поўдні — да 15 метраў. Схілы знаходзяцца пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, часткова нізкія, забалочаныя.

Уздоўж берагоў возера зарастае. Ходасы злучаныя пратокай з возерам Расохі. З возера выцякае ручай у раку Мядзелка.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси: популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5.

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна