Асака (Carex) — род кветкавых раслін сямейства .
Апісанне Шматгадовыя травяністыя аднадомныя, радзей двухдомныя расліны з падоўжанымі ці ўкарочанымі карэнішчамі, утвараюць рыхлыя або шчыльныя дзернавіны і купіны. Сцябло суцэльнае, трохграннае, зрэдку амаль цыліндрычнае з вузламі каля асновы, часцей бязлістае. Лісце лінейнае з вострашурпатымі краямі, ніжняе лускападобнае, рознай афарбоўкі. Кветкі аднаполыя, дробныя, адзінкавыя ці ў коласападобных суквеццях. Плод — падобны на арэшак, трохгранны або пукаты, у мяшочку рознай формы (важная сістэматычная прыкмета).
Віды У сусветнай флоры налічваецца каля 1500 відаў (паводле іншых даных — да 2500). Пашырана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Большасць відаў трапляецца ў Паўночным паўшар’і, пераважна ва ўмераным і халодным паясах. На тэрыторыі Беларусі большасць відаў расце ў лясных, балотных і прыбярэжна-водных фітацэнозах; некаторыя — дамінанты ў раслінных згуртаваннях: , , , , , і інш.; ля дарог трапляюцца , , і .
Асака — асноўны торфаўтваральнік на нізінных і пераходных балотах. Большасць яе відаў кармавыя расліны, некаторыя — лекавыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя.
Гл. таксама Асака павіслая Асака падоўжаная Асака Дэвела Carex buchananii Carex pachystylis
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Асаковыя