Хо́дараўцы (, ) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Ходараўскага сельсавета.

Геаграфія Размешчаны каля ракі Лебяда, на скрыжаванні дарог на Жалудок, Беліцу, Радзівонішкі. За 42 кіламетры на паўднёвы захад ад г. Ліда, 87 кіламетраў ад Гродна, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Гісторыя За 1 км ад вёскі, ніжэй па цячэнні р. Лебяда, паблізу былога хутара Хмелеўшчына прасочваюцца сляды паселішча бронзавага веку.

Насельніцтва 385 жыхароў, 146 двароў (2003)

Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб і бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне Надмагілле Буткевічаў

Вядомыя асобы Аляксандр Віктаравіч Шарапа (нар. у 1938) — гісторык, доктар гістарычных навук

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён)