Хо́бнае. Сустракаецца таксама варыянт Хо́біна (, ) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікааўцюкоўскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хобненскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 281 .

Знаходзіцца за 38 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, 100 кіламетраў ад Гомеля, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Маканавічы, на аўтадарозе Вялікія Аўцюкі — Вялікі Бор.

Насельніцтва 395 жыхароў, 180 двароў (2003)

Інфраструктура Лясніцтва Клуб і бібліятэка Школа-сад Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Вялікааўцюкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна