Мікола Пачкаеў () — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі. Старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, заступнік Старшыні Рады БНР.

Біяграфія У 1990 годзе скончыў сярэднюю школу № 4 у Мінску і паступіў на беларускамоўную плынь гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. З 1992 года — на аддзяленні (пазней — факультэце) міжнародных адносін. У 1994—1995 гадах вучыўся ў каледжы Уітан (Wheaton) у ЗША. У 1996 годзе скончыў БДУ. У 1996—1997 гадах — на магістарскай праграме ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт, Венгрыя), у 1997—1998 гадах — на магістарскай праграме ў Кембрыджскім ўніверсітэце (Вялікабрытанія), далей таксама на доктарскай праграмеГардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 554..

Удзельнік акцый Беларускага Народнага Фронту з 1989 года. Назіральнік ад партыі БНФ падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, у 1997 годзе — член Моладзевай фракцыі БНФ, заснавальнага камітэта і ўдзельнік устаноўчага сойма Маладога Фронту, абраны членам Сойма БНФ і Партыі БНФ, член Міжнароднай камісіі. Член дэлегацыі БНФ на кансультацыях для перамоў з уладамі за пасрэдніцтвам АБСЕ ў 1999—2000 гадах. У 1996—1997 гадах — прадстаўнік партыі БНФ у Венгрыі, у 1997—2006 гадах — прадстаўнік партыі БНФ у Вялікабрытаніі.

Жыве ў Вялікабрытаніі з 2000 года, працуе тэхнічным перакладчыкам, аналітыкам міжнароднай палітычнай рызыкі і інвестыцыйнага клімату. Аўтар артыкулаў у «Нашай Ніве», «Спадчыне», «Архэ», «Нашым Слове», «Навінах БНФ», «Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя», «Belarusian Review» і іншых, рэпартажаў з Вялікабрытаніі для беларускай службы «Радыё Свабода» (2001—2006). Даў інтэрв’ю для кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя» (2020).

Сакратар Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ) у 2003—2004 гадах, абраны намеснікам старшыні ЗБВБ у 2004 годзе, пераабраны ў 2005—2010 гадах. З 2013 года — старшыня ЗБВБЗгуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі ўзначаліў Мікола Пачкаеў http://nashaniva.by/?c=ar&i=111014.

Член Рады БНР (з 2005), Заступнік старшыні Рады БНР (з 2016)У НЬЮ-ЁРКУ ПРАЙШЛА СЕСІЯ РАДЫ БНР — Афіцыйны сайт Рады БНР, 21.3.2016.

Узнагароды Медаль да стагоддзя БНР (2019)УРУЧЭННІ МЕДАЛЁЎ ДА СТАГОДДЗЯ БНР У ВІЛЬНІ 22-23 ЛІСТАПАДА 2019 Г. — Афіцыйны сайт Рады БНР, 27.11.2019.

Крыніцы

Літаратура Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. Мікола Пачкаеў, «Навіны БНФ», № 8 (87) 9 верасня 2005, стар. 12.

Спасылкі «Актуальная нацыянальная ідэя сёння — адстаяць незалежнасць краіны» — інтэрв’ю для Еўрарадыё, 31/10/2019

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Члены Партыі БНФ