Апаты́т – мінерал, які належыць да фасфатаў Ca5[PO4]3 (F,Cl,OH)2, можа ўтрымліваць разнастайныя дамешкі. Утварае падоўжана-прызматычныя або ігольчатыя крышталі. Колер белы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны. Цвёрдасць 5, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Характэрны тлусты шкляны бляск.
Трапляецца ў магматычных пародах. Апатытавыя руды - карысны выкапень. Сумесь апатыту з кальцытам, гіпсам і інш. у выглядзе зямлістых утварэнняў або канкрэцый называецца фасфарытам.
Апатыт з'яўляецца сыравінай для вытворчасці фосфарных угнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў; выкарыстоўваецца таксама ў металургіі, шкляной і керамічнай прамысловасці.
Спасылкі
Катэгорыя:Фасфаты, мінералы Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Мінералы фтору