thumb|260px|<center>Жан Батыст Вільём, фота 1860 года Жан Батыст Вільём (фр. Jean-Baptiste Vuillaume; — ) — французскі скрыпічны майстар.
БІяграфія У 1828 адкрыў уласную майстэрню ў Парыжы. З 1835 займаўся імітацыяй старажытных італьянскіх інструментаў (галоўным чынам Страдывары і Гварнеры). Ён зрабіў больш за 3000 інструментаў.
Жан Батыст таксама быў добрым бізнесменам і вынаходнікам. Так, у прыватнасці, у XIX стагоддзі ім вяліся пошукі магчымасцей для атрымання больш нізкіх гукаў, у выніку чаго ён зацвердзіў новы нацыянальна-самабытны тып гучання смычковых інструментаў - яркі, інтэнсіўны, але недастаткова гнуткі. Вынайшаў арыгінальныя канструкцыі кантрабаса вышынёй у чатыры метры (1849), альта (так званая віёла кантральта, 1855), спецыяльную педаль-сурдыну для фартэпіяна (1867). Лепшыя інструменты Жана Батыста з'яўляюцца да цяперашняга часу канцэртнымі.
Спасылкі «La petite Fille et l’Octobasse de JB Vuillaume» Відэа-дэманстрацыя актабаса
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1798 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 7 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1875 годзе Катэгорыя:Памерлі 19 сакавіка Катэгорыя:Скрыпічныя майстры