Нямецкі панк ("Deutschpunk") - субсцэна і абагульняючае паняцце для разнастайных стылёвых напрамкаў унутры нямецкамоўнага панку.

Паходжанне паняцця

Паняцце "Нямецкі панк" упершыню з'явілася ў 1977 г. як загаловак чытацкага ліста, каторы панк-гурт "Male" даслаў у рэдакцыю мазычнага часопісу "Sounds", каб паскардзіцца на тое, што нямецкамоўныя панк-рэлізы ў параўнанні з англамоўнымі ігнаруюцца прэсай.http://www.gesellschaftsinseln.de/punkbuch/organe.html# Далейшае пашырэнне ў якасці пазначэння для сцэны ці музычнага суб-жанру "Нямецкі панк" знайшоў адылі ж толькі ў пачатку 1980-х гг., у сувязі з нямецкамоўным "82er-Punk Bewegung" (Панк-рухам 82-га). Паняцце з'яўляецца між іншым у рэцэнзіі на "Underground Hits 1" (1982)http://www.fuzzlogic.com/flex/u/5101.php і EP гурта "Die Wichser" (таксама 1982)http://www.punk-disco.com/U-Z.htm.

Як дакладна азначанае паняцце магло выкарыстоўвацца найпазней з канца 1980-х гг. Сам стыль і паняцце ўспрымаліся па-рознаму. Калі ў хардкор-фанзіне "ZAP" у 1980-х гг. друкаваліся негатыўныя тэксты пра стыль і яго прыхільнікаўhttp://plastic-bomb.eu/cms/index.php/artikelkolumnen/interviews/247-toxoplasma-interview , то пазнейшыя фан-зіны шырока вызначалі тэрмін і абагульнялі пад ім агульна нямецкамоўным панк/хардкор, каб такім чынам надаць яму станоўчае адценне.Joachim Hiller, Review des Taugenix Fanzine by Ox-Fanzine / Ausgabe #85 (August/September 2009)

Панк-рок з нямецкімі тэкстамі

У сярэдзіне 1990-х гг. з'яўляюцца гурты новай генерацыі, якія не гралі ў тыповых стылях нямецкага панку 80-х ці 90-х. Такія групы, як ...But Alive, Kafkas, Lost Lyrics, Muff Potter, Psycho Gambola, Schrottgrenze, Turbostaat, Tut das Not, Tagtraum oder Verbrannte Erde былі пад уплыавам меладычнага хардкору, пост-хардкору і эма-музыкі. Адпаведны, фан-зіны азначалі іх як "панк-рок з нямецкімі тэкстамі" ці "нямецкамоўны панк-рок". Гэта, аднак, засталося вымушанай мерай, не прынятай паўсюль.

Гурты

Гурты 1970-х 1000 Robota (з 2008) Blitzkrieg Buttocks Hans-A-Plast Der KFC Kleenex Marionetz Mittagspause Normahl (недзе да 1981) Notdurft Public Toys (з 1991) Rotzkotz the Shocks (з 1995) Tollwut Strassenjungs S.Y.P.H. ZK

Гурты 1980-х

A+P Ausbruch Beton Combo BILDungslücke (з 1996) Blut+Eisen Boskops Canal Terror Chaos Z Daily Terror Hass Inferno Molotow Soda Neurotic Arseholes Normahl (да 1996) OHL (да 1986) Pestpocken (з 1997) Razzia (недзе да 1986) Schleim-Keim (недзе да 1995) Die schwarzen Schafe Slime (недзе да 1990) Supabond (з 2001) Toxoplasma (недзе да 1990) Vorkriegsjugend Zerstörte Jugend

Гурты 1990-х

1. Mai 87 A.C.K. Alarmsignal Atemnot Baffdecks Betontod Bums Die Dödelsäcke Dödelhaie Dritte Wahl Fahnenflucht Fluchtweg Graue Zellen Kapitulation B.o.N.n. OHL (з 1993) Popperklopper Rasta Knast S.i.K. Slime (недзе з 1990) Staatspunkrott Toxoplasma (недзе з 1990) Das Untergangskommando V-Mann Joe Zaunpfahl

Катэгорыя:Музыка Германіі