Двухкрылыя (Diptera) — атрад насякомых.

Класіфікацыя Выдзяляецца 2 падатрады: даўгавусыя — , , і інш.; караткавусыя — , , , , , , і інш.

Адрозніваецца больш за 150 сямействаў, каля 100 тысяч відаў.

Апісанне Даўжыня 0,3—50 мм. Афарбоўка цёмная або стракатая. Развітая адна пара (пярэдняя) крылаў (адсюль назва), задняя рэдуктаваная і пераўтварылася ў булавападобныя жужальцы. Галава круглаватая з вялікімі фасетачнымі вачамі. Вусікі шматчленікавыя (у даўгавусых) або кароткія трохчленікавыя (у караткавусых). Ротавыя органы колюча-сысучыя або ліжучыя, зрэдку рэдуктаваныя.

Распаўсюджанне Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 6 тыс. відаў.

Асаблівасці біялогіі Развіццё з поўным ператварэннем; за год 1—9 генерацый. Лічынкі чэрвепадобныя, жывуць у вадзе, глебе, гнілых рэштках раслін, жывых раслінах і жывёлах, трупах. Дарослыя насякомыя кормяцца нектарам і пылком раслін, гнілымі рэчывамі, крывёй жывёл і чалавека (гнюс); некаторыя не кормяцца.

Значэнне для чалавека Шэраг відаў — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (пакаёвая муха, маскіты, камары, мошкі, сляпні і інш.). Лічынкі многіх двухкрылых — небяспечныя шкоднікі раслін (даўганожкі, галіцы, злакавыя мухі і інш.) і паразіты сельскагаспадарчых жывёл (авадні, гнюс). Некаторыя віды карысныя як алыляльнікі раслін (журчалкі і інш.), глебаўтваральнікі (грыбныя камарыкі і інш.), знішчальнікі шкодных насякомых (тахіны).

Літаратура

Curtis W. Sabrosky, C. W; Thompson, F. Chr.; Evenhuis, N. L. Family Group Names in Diptera and Bibliography // MYIA: The International Journal of the North American Dipterists’ Society. 1999. Volume 10. PDF

Спасылкі

The BioSystematic Database of World Diptera

Катэгорыя:Атрады насякомых