Якаб Вімпфелінг (; , — , ) — нямецкі гуманіст, найбуйнейшы прадстаўнік страсбургскага гуртка гуманістаў.

З 1471 года - прафесар у Гайдэльбергскім універсітэце, з 1501 года жыў у Страсбургу. Пісаў гуманістычныя сачыненні і вёў педагагічную дзейнасць. З 1515 працаваў у Шлетштаце.

Аўтар твораў «Даведнік па Германіі» (1497), «Юнацтва» (1500), камедыі «Стыльфан» (1480), а таксама гістарычных прац «Германія» і «Нарыс нямецкай гісторыі» (1505) - першага значнага твора нямецкай гістарыяграфіі.

Літаратура Gerhard Kaller: Jakob Wimpfeling. Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 13, Bautz, Herzberg 1998, ISBN 3-88309-072-7, Sp. 1358–1361.

Катэгорыя:Памерлі ў дэпартаменце Ніжні Рэйн Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Нямецкія гуманісты