Віслакрылыя, віслакрылкіЭПБ у 5-і т. Т. 1 (Megaloptera) — атрад насякомых.

Апісанне Адрозніваецца каля 40 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце. Жывуць каля вады, на прыбярэжнай расліннасці, лічынкі ў вадзе. На Беларусі найбольш вядомая .

Маларухомыя насякомыя цёмнага колеру. Маюць дзве пары аднатыпных перапончатых шырокіх крылаў (размах 2—4 см), якія ў спакоі стрэхападобна прыкрываюць брушка. Вусікі шчацінкападобныя, шматчленікавыя, вочы фасетачныя, буйныя.

Вылет дарослых насякомых вясной або ў пачатку лета. Яйцы адкладваюць на лісце водных раслін. Лічынкі жывуць у вадзе 2 гады, кормяцца дробным насякомымі і іх лічынкамі, акукліваюцца ў глебе; пажыва для рыб.

Літаратура

Спасылкі Насекомые // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Атрады насякомых