Вініпегосіс (Winnipegosis) — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна ў 300 км на паўночны захад ад горада Вініпег. Вініпегосіс з'яўляецца другім па велічыні з трох вялікіх азёр у цэнтральнай частцы правінцыі Манітобы.

Сярэдняя глыбіня — 12 м. Жыўленне ад шматлікіх невялікіх рэк і азёр, найбольш буйныя рэкі — Суон, Рэд-Дзір, Вудзі. Сцёк з паўднёвага ўскрайку возера па рацэ Уотэрхен у возера Манітоба. Вініпегосіс належыць басейну возера Вініпег, ракі Нельсан і Гудзонава заліва.

Катэгорыя:Азёры Манітобы Катэгорыя:Азёры Канады