Вінілхларыд (хлорысты вініл, хлорвініл, хлорэтылен, хлорэтэн, этыленхларыд) — арганічнае рэчыва; бескаляровы газ са слабым саладкаватым пахам, які мае формулу C2H3Cl і ўяўляе сабой простае хлорвытворнае этылену. Рэчыва з’яўляецца надзвычай вогне- і выбуханебяспечным, вылучае пры гарэнні таксічныя рэчывы. Вінілхларыд — моцны яд, які аказвае на чалавека канцэрагеннае, мутагеннае і тэратагеннае дзеянне.
Прамысловая вытворчасць вінілхларыду ўваходзіць у першую дзясятку вытворчасці найбуйнейшых шматтанажных прадуктаў асноўнага арганічнага сінтэзу; пры гэтым амаль увесь выраблены аб’ём выкарыстоўваецца для далейшага сінтэзу полівінілхларыду (ПВХ), манамерам якога і з’яўляецца вінілхларыд.
Спасылкі
Катэгорыя:Хлорарганічныя злучэнні Катэгорыя:Манамеры Катэгорыя:Канцэрагены Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу