Норберт Вінер (; , Калумбія, штат Місуры, ЗША — , Стакгольм, Швецыя) — амерыканскі навуковец, выдатны матэматык і філосаф, заснавальнік кібернетыкі і тэорыі штучнага інтэлекту.

Біяграфія Норберт Вінер нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька, Леа Вінер (1862—1939), нарадзіўся ў БеластокуВинер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць) колішняй Расійскай імперыі, вучыўся ў Мінскай, а пасля ў Варшаўскай гімназіі, паступіў у Берлінскі тэхналагічны інстытут, пасля заканчэння другога курса пераехаў у ЗША, дзе ў выніку стаў прафесарам на кафедры славянскіх моў і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце. Бацькі маці, Берты Кан, былі выхадцамі з Германіі.

К 14 гадам Норберт Вінер вывучыў вышэйшую матэматыку, у 18 гадоў стаў доктарам філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта. Ранняе развіццё Вінера адлюстравана ў яго кнізе «Я вундэркінд» (1953). З 1919 выкладчык, з 1932 прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Займаўся матэматычнай логікай і тэарэтычнай фізікай. Як матэматык стаў вядомы ў 20-30-я гг. XX ст. дзякуючы сваім працам па тэорыі патэнцыялу, гарманічных функцый, шэрагах і пераўтварэннях Фур'е, агульнаму гарманічнаму аналізу. Вялікае значэнне ў тэорыі выпадковых працэсаў атрымала ўведзеная Вінерам мера ў прасторы непарыўных функцый («вінераўская мера»).

Літаратура Винер Н. Бывший вундеркинд (аўтабіяграфічная аповесць, частка першая) Винер Н. Я — математик (аўтабіяграфічная аповесць, частка другая, выданне 2001 года) Винер Н. Я — математик (выданне 1967 года) I. E. Segal (1992) Norbert Wiener. 1894—1964. A Biographical Memoir . National Academy Press. Washington

Катэгорыя:Кібернетыкі ЗША Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Даследчыкі штучнага інтэлекту Катэгорыя:Вучоныя ў галіне навукі аб сістэмах Катэгорыя:Мемуарысты ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Ганаровыя дактары