Віс (), Ліса () — востраў у Адрыятычным моры, у паўднёвай частцы Харватыі, каля далмацінскага ўзбярэжжа. На востраве размешчаны аднайменны горад.
Плошча вострава — 90,26 км², насельніцтва — 3617 чалавек (2001 г.). Найвышэйшы пункт вострава — г. Хум (587 м), даўжыня берагавой лініі — 76,6 км. Ад вострава Хвар аддзелены Віскім каналам. Востраў Віс — самы аддалены ад мацерыка сярод населеных астравоў Адрыятыкі.
Самыя вялікія населеныя пункты — горад Віс (1960, перапіс 2001 г.) на ўсходнім беразе вострава і Коміжа (1677, перапіс 2001 г.) на заходнім. У горадзе Віс ёсць паромная прыстань, якая злучае востраў з востравам Хвар і мацерыковым горадам Спліт.
Насельніцтва занята турыстычным абслугоўваннем, рыбалоўствам, вінаградарствам.
Славутасці thumb|злева|Францысканскі кляштар у г. Віс
Віс — невялікі старадаўні горад. Францысканскі кляштар XVI стагоддзя, пабудаваны на развалінах грэчаскага і рымскага тэатраў, некалькі цэркваў і палацаў XVI і XVII стагоддзяў.
Коміжа — горад рыбакоў. Мноства рыбных рэстаранаў, а таксама музей рыбалоўства, размешчаны ў старадаўняй прыгоннай вежы.
«Блакітная пячора» () — размешчана на невялікім востраве Бішава, які знаходзіцца недалёка ад горада Коміжа. Турыстаў прыцягвае грот, у якім, дзякуючы эфекту пераламлення святла ў вадзе, усе людзі і прадметы здаюцца залітымі блакітным святлом.
Спасылкі
в. Віс (харв., англ.)
Катэгорыя:Астравы Харватыі Катэгорыя:Астравы Адрыятычнага мора Катэгорыя:Славутасці Харватыі Катэгорыя:Спліцка-Далмацінская жупанія