Вісконсін () — рака ў ЗША, левы прыток Місісіпі. Даўжыня 655 км, плошча басейна 31450 км². Бярэ пачатак з возера В’ю-Дэзер, цячэ па пагорыстай раўніне. Асноўныя прытокі: справа — Рыб, Елаў-Рывер, Барабой, Кікапу, злева — О-Клэр, Пловер. Веснавое разводдзе (сакавік — май). Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 250 м³/сек, найбольшы — 2300, самы нізкі — 50 м²/сек. У басейне шмат ГЭС (найбольшая — Гранд-Фрэйзер-Фолс), вадасховішчаў (больш за 20). На Вісконсіне размешчаны гарады: Мерыл, Уоса, Стывенс-Пойнт, Вісконсін-Рапіда.

Спасылкі Марк Морган: Справаздача пра раку Вісконсін Тэорыі паходжання назвы Вісконсіна Wisconsin Historical Society Карты ніжняга Вісконсіна

Катэгорыя:Прытокі Місісіпі Катэгорыя:Рэкі Вісконсіна