Мінская духоўная семінарыя імя ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавустаhttp://church.by/by/organizacii/minskaja-duhovnaja-seminarija — вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Знаходзіцца па адрасе: 231822 Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, пас. Жыровічы, вул. Савецкая, 59.

Гісторыя Заснаванне. Слуцкі перыяд Заснавана 15 верасня 1785 года ў Слуцку. У пачатку 1785 года паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай заключана пагадненне аб аднаўленні ў межах Рэчы Паспалітай праваслаўнай епіскапскай кафедры. Кіеўскі мітрапаліт Самуіл і Магілёўскі архіепіскап Георгій (Каніскі) прапанавалі ў якасці годнага кандыдата на гэтую кафедру архімандрыта Слуцкага Траецкага манастыра Віктара (Садкоўскага). Св. Георгій (Каніскі) добра ведаў Віктара з часоў навучання таго ў Кіеўскай акадэміі, калі сам Георгій узначальваў акадэмію (1752-1755). У бытнасць Георгія Магілёўскім архіерэем Віктар выконваў абавязкі асабістага сакратара, выкладчыка Магілёўскай семінарыі, ігумена Тупічэўскага манастыра.

27 сакавіка 1785 года рушыў найвышэйшы ўказ аб быцці ў Польшчы асобнага епіскапа, каадзьютара Кіеўскай мітраполіі, і аб пасвячэнні ў гэты сан архімандрыта Слуцкага манастыра Віктара. Указам 15 мая прадпісана Свяцейшаму Сіноду заснаваць для асветы праваслаўных у Рэчы Паспалітай семінарыю.

Пры садзейнічанні мітрапаліта Самуіла з Кіеўскай акадэміі былі дасланыя ў Слуцк настаўнікі. 15 верасня 1785 года семінарыя была адкрыта, і ў святліцы манастырскай трапезы пачалося навучанне. На пачатку існавалі толькі два граматычныя класы: ніжэйшы і вышэйшы. Навучаліся 25 выхаванцаў — дзеці духавенства. Па месцы свайго знаходжання ў Слуцку семінарыя стала называцца Слуцкай. Гэтую назву яна насіла да 1793 года — заснавання Мінскай епархіі — і ў адрозненне ад польскіх павятовых школ называлася «набожнай (рус. благочестівой) семінарыяй» і «семінарыяй яго Праасвяшчэнства»Высокопреосвященнейший Стефан (Корзун), архиепископ Пинский и Лунинецкий. История Минской духовной семинарии

http://libr.minda.by/2018/09/22/istorija-minskoj-duhovnoj-seminarii/ .

Падчас працы Чатырохгадовага сойма Рэч Паспалітая разарвала пратэктаратныя адносіны з Расіяй, якая тады ваявала на два франты (з Асманскай імперыяй і Швецыяй) і заключыла дагавор з Прусіяй, накіраваны супраць Расіі. На гэтай хвалі ўра-патрыятызму і антырасійскіх настрояў праваслаўныя зазналі жорсткія пераследы. Хаця яшчэ 18 мая 1787 года Віктар (Садкоўскі) падаў у Тульчыне клятву вернасці каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму і атрымаў каралеўскі прывілей на Слуцкую кафедру. У 1789 епіскап Віктар быў абвінавачаны ў спробе ўчыніць сялянскія беспарадкі на Валыні і Падоллі. Аналагічнае абвінавачанне вылучыў дэпутат Пінскі Мацей Бутрымовіч у дачыненні да ўсіх праваслаўных святароў на пасяджэнні сойма 16 красавіка 1789. 21 красавіка 1789 маршалак Казімір Нестар Сапега абвясціў, што ў яго ёсць некаторыя звесткі, нібыта Віктар (Садкоўскі) абавязаў святароў праваслаўных ды прысягі на вернасць імператрыцы Расіі, і заклікаў праваслаўных сялян для барацьбы з палякамі. Сойм тады выдаў пастанову аб арышце Віктара (Садкоўскага). Епіскап не прызнаў абвінавачванні, не пакінуў Слуцка, і праз восем дзён быў арыштаваны разам з ўсёй кансісторыяй і заключаны ў Нясвіжы. 6 мая ён выпусціў з турмы Пастырскі Ліст, у якім пад страхам праклёну забараняў праваслаўным паўставаць супраць Рэчы Паспалітай і загадваў захоўваць вернасць яе каралюMironowicz A.: Kościół prawosławny w Polsce. Białostockie Towarzystwo Historyczne, 2006, s. 442–446. ISBN 83-60456-02-X.. У выніку гэтых падзей у ліпені 1790 года семінарыя, у якой навучалася каля ста выхаванцаў, спыніла сваё існаванне. Пасля вызвалення з-пад арышту ў ліпені 1792 года праасвяшчэнны Віктар яшчэ да ад'езду з Варшавы загадаў сваёй кансісторыі аднавіць семінарыю і сабраць яе вучняў. 8 студзеня 1793 года семінарыя была зноў адкрыта з ранейшым назвай: «Набожная Слуцкая, Праасвяшчэннага Віктара семінарыя». У адноўленых пяці класах навучаўся 31 чалавек.

Мінскі перыяд У 1840 годзе пераведзена ў Мінск. У 1918 годзе зачынена паводле Дэкрэту савецкай улады аб аддзяленні царквы ад дзяржавы. Дзейнасць семінарыі адноўлена ў 1947 годзе праз пераўтварэнне пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры. У 1963 годзе Мінская духоўная семінарыя зноў зачынена паводле распараджэння свецкіх улад.

1 верасня 1989 года пачалося аднаўленне дзейнасці семінарыі. Цяпер семінарыя рыхтуе святароў для прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы. Тэрмін навучання 5 гадоў. У семінарыі дзейнічае Сектар завочнага навучання і Рэгенцкая школа. У 2006/2007 навучальным годзе на стацыянарным і завочным аддзяленнях навучалася 378 студэнтаў.

Кіраўніцтва Рэктар — протаіерэй Віктар Андрэевіч Васілевіч (в.а.) Першы прарэктар — іерэй Канстанцін Мачан. Прарэктар па вучэбнай працы — іерэй Дзмітрый Каўрыга. Прарэктар па навуковай працы — дацэнт Аляксандр Валер’евіч Слесараў. Прарэктар па выхаваўчай працы — чытальнік Сяргей Сяргеевіч Думянкоў. Загадчык аддзялення завочнай адукацыі — дыякан Арцемій Кірко. Сакратар вучонага савета — протадыякан Георгій Пшонка. Старшы памочнік прарэктара па выхаваўчай працы — іераманах Агафангел (Будзішын). Ганаровы папячыцель Мінскай духоўнай семінарыі — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый (Апалька).

Рэктары

Іеранім (Маліцкі) (1819 — ліпень 1821). Яўгеній (Дабратворскі) (1829—?). Афанасій (Турчанінаў) (11 студзеня 1865 — 1867). Януарый (Вазнясенскі) (8 красавіка 1868 — 1877). Мікалай Іванавіч Дзмітрыеўскі (30 снежня 1877 — 1883). Ціхан (Васілеўскі) (1898—1903). Феадосій (Алмазаў) (1903). Мікалай (Арлоў) (22 снежня 1903 — 5 мая 1905). Андрэй Данілавіч Юрашкевіч (5 мая 1905 — 1911). Іван Аляксеевіч Язвіцкі (1911—1918). Лявонцій (Бондар) (1945—1947).

Мітрафан (Гутоўскі) (1947—1953). Інакенцій (Сокаль) (25 чэрвеня 1953 — 1956). Антоній (Мельнікаў) (1956—1963). Сцяфан (Корзун) (1989—1990). Канстанцін (Гаранаў) (20 сакавіка 1990 — 1996). Леанід (Філь) (1996—2007). Іасаф (Морза) (4 лютага 2008 — 3 верасня 2012). Гурый (Апалька) (3 верасня 2012 — 17 ліпеня 2020) Аляксандр Валер’евіч Слесараў (17 ліпеня 2020 — 29 верасня 2020, в.а.) Віктар Андрэевіч Васілевіч (з 29 верасня 2020, в.а.)

Крыніцы

Катэгорыя:Жыровіцкі манастыр Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі