Я́цкавічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 5,5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц старажытная вёска вядома з XVI стагоддзя як сяло — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў сяле налічвалася 22 дымы, прыбытак 30 коп грошаў.
У XIX стагоддзі вёскі Яцкавічы 1 і Яцкавічы 2 і аднайменны маёнтак знаходзіліся ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з аднайменнага фальварка і вёскі Яцкавічы 1 належаў Лабаноўскаму і памешчыцы Сузін. Мелася карчма, што размяшчалася ў вёсцы Чэрвінцы. Яцкавічы 2 — дзяржаўная ўласнасць, уваходзілі ў маёнтак Марозавічы. У 1870 годзе ў Яцкавічах 2157 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года адна вёска (110 двароў, 665 жыхароў), у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 жыхароў. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..
Насельніцтва 169 гаспадарак, 413 жыхароў (2005) 738 жыхароў (1905) 81 двор, 341 жыхар (1921)
Інфраструктура Праваслаўны храм, аддзяленне сувязі, базавая агульнаадукацыйная школа.
Культура
Мастацкія практыкі саломапляцення Брэсцкай вобласці — .
Славутасці Сядзіба Талочкаў
Страчаная спадчына Сядзібны дом. Знішчаны ў 1997 годзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна