Руда́вец (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 28 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя У XVIII стагоддзі ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1767 годзе ўласнасць пана Юзафа (Іосіфа) Дулебы.

У XIX стагоддзі вёска ў Воўчынскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе 106 жыхароў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нацысты знішчылі 13 двароў, загубілі 2 жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Насельніцтва 28 гаспадарак, 53 жыхары (2005) 28 двароў, 169 жыхароў (1921) 65 двароў, 320 жыхароў (1940) 163 жыхары (1959) 146 жыхароў (1970) 33 гаспадаркі, 75 жыхароў (1997)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна