Цю́прыкі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 26 ад Брэста, 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя У XX стагоддзі невялікая вёска ў Ратайчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Ратайчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 жыхары.

4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска БаярыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Насельніцтва 27 гаспадарак, 58 жыхароў (2005) 14 двароў, 69 жыхароў (1921) 107 жыхароў (1959) 64 жыхары (1970)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна