Сегяне́ўшчына (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Назва Фіксавалася слонімскае прозвішча Сегеневіч, воранаўскае Сэгэньhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-4W4P?i=789&cat=1054770https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-HSYL-9?i=403&cc=4166194&cat=1056154. Ёсць латышскае Segenshttps://uzvardi.lv/surname/678113.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1863 годзе ўладальнікам маёнтка быў Г. Гажыц. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага ўказа ён быў вымушаны прадаць свой маёнтак у двухгадовы тэрмін, а сам высланы з краю. У 1890 годзе маёнткам валодала М. Гажыч. У 1905 годзе 75 жыхароў, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы.

Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..

Насельніцтва 19 гаспадарак, 33 жыхары (2005) 16 двароў, 70 жыхароў (1921) 24 двары, 106 жыхароў (1940) 26 гаспадарак, 64 жыхары (1997)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна