Медум або Мейдум — егіпецкі могільнік (некропаль), які знаходзіцца ў мухафазе Бені-Суэйф, прыкладна ў сотні кіламетраў на поўдзень ад Каіра. Самым вядомым збудаваннем некропаля з'яўляецца Медумская піраміда, пабудаваная пры фараоне Снофру.

Збудаванні Акрамя Медумскай піраміды, вядома таксама некалькі мастаб часоў ранняй 4 дынастыі: мастаба № 17, пахаванне невядомага князя; мастаба № 16, пахаванне прынца Рахатэпа (сына Снофру), военачальніка і вярхоўнага жраца бога Ра, і яго жонкі Нафрэт (тут была знойдзена іх выдатна захаваная скульптурная выява, якую сёння можна ўбачыць у Каірскім музеі); мастаба № 6, пахаванне Нефермаата, сына Снофру і архітэктара Медумскай піраміды, і яго жонкі Ітэт. У гэтай грабніцы была знойдзена знакамітая фрэска з выявай гусей, т.зв. «Медумскія гусі» або «Медумскі гусіны фрыз», якая мае вялікую мастацкую каштоўнасць.

Могільнік працягвалі выкарыстоўваць таксама ў часы Новага Царства і ў Позні перыяд.

680px|none|thumb|Від на Медумскі могільнік з уваходу Медумскай піраміды.Мастаба M17, на заднім плане грабніцы часоў 4 дынастыі.

Гл. таксама Піраміда ў Медуме

Літаратура Dieter Arnold: Lexikon der ägyptischen Baukunst, Artemis & Winkler, Zürich 1997, ISBN 3760810993 Hans Bonnet: Meidum, in: Lexikon der ägyptischen Religionsgeschichte, Hamburg 2000 ISBN 3-937872-08-6 S. 446. Wolfgang Helck/Eberhard Otto: Meidum, in: Kleines Lexikon der Ägyptologie, Harrassowitz Verlag Wiesbaden, 1999 ISBN 3-447-04027-0 S. 183. Miroslav Verner, Die Pyramiden, Rowohlt Verlag, 1999, S. 185 ff Die Pyramide des Snofru in Meidum, ISBN 3499608901

Спасылкі Медумскі некропаль на сайце "http://www.virtual-egypt.com/"

Катэгорыя:Некропалі Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Мухафаза Бені-Суэйф