thumb|right|300px|цытаплазма разам з яе кампанентамі (арганеламі), у тыповай жывёльнай клетцы: (1) Ядзерка (2) Ядро (3) Рыбасома (маленькія пункты) (4) Везікула (5) Шурпаты эндаплазматычны рэтыкулум (ER) (6) Апарат Гольджы (7) Цыташкілет (8) Гладкі эндаплазматычны рэтыкулум (9) Мітахондрыя (10) Вакуоль (11) Цытаплазма (12) Лізасома (13) Цэнтрыёль і Цэнтрасома Арганоіды (ад орган і  — від), ці арганелы  — у цыталогіі пастаянныя спецыялізаваныя структуры ў клетках жывых арганізмаў. Кожны арганоід выконвае пэўныя функцыі, жыццёва неабходныя для клеткі. Тэрмін «Арганоіды» тлумачыцца супастаўленнем гэтых кампанентаў клеткі з органамі шматклетачнага арганізма. Арганоіды супрацьпастаўляюць часавым уключэнням клеткі, якія з'яўляюцца і знікаюць падчас абмену рэчываў.

Часам арганоідамі лічаць толькі пастаянныя структуры клеткі, размешчаныя ў яе цытаплазме. Часцяком ядро і ўнутрыядзерныя структуры (напрыклад, ядзерка) не завуць арганоідамі. Клетачную мембрану, вейчыкі і жгуцікі таксама звычайна не прылічваюць да арганоідаў.

Не завуць арганоідамі таксама рэцэптары і іншыя дробныя, малекулярнага ўзроўню, структуры. Мяжа паміж малекуламі і арганоідамі не вельмі выразная. Так, рыбасомы, якія звычайна адназначна адносяць да арганоідаў, можна лічыць і складаным малекулярным комплексам. Усё часцей да арганоідаў прылічваюць і іншыя падобныя комплексы параўнальных памераў і ўзроўню складанасці — пратэасомы, сплайсасомы і інш. У той жа час параўнальныя па памерах элементы цыташкілета (мікратрубачкі, тоўстыя філаменты папярочнапаласатых мышцаў і г.д.) звычайна да арганоідаў не адносяць. Ступень сталасці клетачнай структуры — таксама ненадзейны крытэрый яе аднясення да арганоідаў. Так, верацяно дзялення, якое хоць і не ўвесь час, але заканамерна прысутнічае ва ўсіх эўкарыятычных клетках, звычайна да арганоідаў не адносяць, а везікулы, якія ўвесь час з'яўляюцца і знікаюць падчас абмену рэчываў — адносяць. Шмат у чым набор арганоідаў, які пералічваецца ў навучальных кіраўніцтвах, вызначаецца традыцыяй.

+Арганоіды эўкарыётАрганелаАсноўная функцыяСтруктураАрганізмыЗаўвагіХларапласт (Пластыды)фотасінтэздвухмембраннаярасліны, Пратыстымаюць уласную ДНК; мяркуюць што хларапласты ўзніклі з цыянабактэрый у выніку сімбіягенезуЭндаплазматычны рэтыкулумтрансляцыя і згортванне новых бялкоў (гранулярны эндаплазматычны рэтыкулум), сінтэз ліпідаў (агранулярны эндаплазматычны рэтыкулум)аднамембраннаяусе эўкарыётына паверхні гранулярнага эндаплазматычнага рэтыкулума знаходзіцца вялікая колькасць рыбасом, згорнуты як мяшок; агранулярны эндаплазматычны рэтыкулум згорнуты ў трубачкіАпарат Гольджысартаванне і пераўтварэнне бялкоўаднамембраннаяусе эўкарыётыасіметрычны — цыстэрны, якія размяшчаюцца бліжэй да ядра клеткі (цыс-Гольджы) утрымліваюць найменш спелыя бялкі, а ад транс-Гольджы адпачкоўваюцца бурбалкі, якія змяшчаюць цалкам спелыя бялкіМітахондрыяэнергетычнаядвухмембраннаябольшасць эўкарыётмаюць сваю ўласную мітахандрыяльную ДНК; мяркуюць, што мітахондрыі ўзніклі ў выніку сімбіягенезуВакуользапас, падтрыманне гамеастазу, у клетках раслін — падтрыманне формы клеткі (тургор)аднамембраннаяэўкарыёты, больш выяўлена ў раслінЯдроЗахоўванне ДНК, транскрыпцыя РНКдвухмембраннаяусе эўкарыётыутрымлівае асноўную частку генома Рыбасомы сінтэз бялку на аснове матрычных РНК пры дапамозе транспартных РНК РНК/бялок эўкарыёты, пракарыёты Везікулы назапашваюць ці транспартуюць пажыўныя рэчывы аднамембранная усе эўкарыёты Лізасомы дробныя лабільныя ўтварэнні, якія змяшчаюць ферменты, у прыватнасці гідралазы, што прымаюць удзел у працэсах пераварвання фагацытаванай пажытку і аўтолізу (самарастварэнне арганел) аднамембранная большасць эўкарыёт Цэнтрыёлі (клетачны цэнтр) Цэнтр арганізацыі цыташкілета. Неабходзен для працэсу клетачнага дзялення (раўнамерна размяркоўвае храмасомы) немембранная эўкарыёты Меланасома захоўванне пігменту аднамембранная жывёлы Міяфібрылы скарачэнне мышачных валокнаў складана арганізаваны пучок бялковых ніцяў жывёлы

Мяркуюць, што мітахондрыі і пластыды — гэта былыя сімбіёнты клетак, што ўтрымліваюць іх, якія некалі былі самастойнымі пракарыётамі (гл. Протасімбіятычная тэорыя).

Литература Биологический энциклопедический словарь. — М., «Советская энциклопедия», 1986. Грин Н., Стаут У., Тейлор Д. Биология. — М., «Мир».

Спасылкі

Катэгорыя:Цыталогія