Леў Юльянавіч Шапялевіч або Лазарэвіч-Шапялевіч (, — ) — расійскі гісторык літаратуры, філолаг, літаратуразнавец. Магістр усеагульнай літаратуры (1892), доктар філалогіі (1896), прафесар Харкаўскага ўніверсітэта. Таксама краязнавец і археолаг.
Біяграфія Скончыў Віцебскую гімназію (1882)Календарыюм…. У 1882—1887 гадах вучыўся ў Харкаўскім і Новарасійскім (Адэса) універсітэтахКаханоўскі Г. А. Лазарэвіч-Шапялевіч…. У 1887 годзе адпраўлены на стажыроўку за мяжу, у Мюнхене, Вене і Італіі займаўся германскімі і рымскімі надпісамі і літаратураміЭнциклопедический словарь Брокгауза… Т. XXXIXa. — С. 485.. У 1892 годзе атрымаў ступень магістра ўсеагульнай літаратуры за дысертацыю «Видение св. Павла», у 1896 годзе — ступень доктара, за дысертацыю «Кудруна». Прафесар Харкаўскага ўніверсітэта.
Дзейнасць
Літаратуразнаўства Аўтар даследаванняў «Наши современники» (СПб., 1899), «Жизнь Сервантеса» (1901), «Дон Кихот» (1903), «Немецкая повесть на славянской почве» (Valtharius manufortis, 1885), «Очерки из истории средневековой литературы и культуры» (1900), «Этюды о Данте» («Видение св. Павла»), «Дантовская трилогия» (1892), «Кудруна по Возрождению», «Первый публицист в Европе Эразм Роттердамский» («Северный Вестник», 1895); прадмоў да «Венецианского купца», «Короля Джона», «Генриха VIII» у выданні Шэкспіра пад рэдакцыяй Венгерава; артыкулаў пра сучасных яму пісьменнікаў у «Северном Вестнике», «Космополисе», «Неделе», «Харьковских Ведомостях», «Новостях», «Образовании» і іншых выданнях (частка іх увайшла ў зборнік «Наши современники»); «Лекции о Фаусте» (2 т.) і інш. Некалькі прац Л. Ю. Шапялевіч апублікаваў у польскіх часопісах «Ateneum» і «Wisła», іспанскім «Rev. de los archivos etc.». Эцюд Л. Ю. Шапялевіча пра Гаўптмана перакладзены на нямецкую мову (у часопісе «Internationale Literaturberichte», 1897).
Краязнаўства Пад уплывам М. Ф. Кусцінскага, А. П. Сапунова, Е. Р. Раманава пачаў вывучаць матэрыяльную і духоўную культуру Беларусі. Займаўся праблемай крывічоў.
З 1900 года вёў раскопкі курганоў у Гарадоцкім, Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губерні. Праводзіў раскопкі доўгіх, круглых (паўсферычных) курганоў, якія на яго думку, знешне не адрозніваюцца ад сінхронных насыпаў іншых усходнеславянскіх тэрыторый. Ім знойдзены багаты інвентар у жаночых пахаваннях. Каштоўныя знаходкі з крывіцкіх курганоў перадаваў у Пецярбургскі Эрмітаж, Маскоўскі і Харкаўскі гістарычныя музеі, музей Віцебскага статыстычнага камітэта.
Літаратура Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003 Каханоўскі Г. А. Лазарэвіч-Шапялевіч Леў Юльянавіч / Г. А. Каханоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 6. — ISBN 978-985-11-0549-2. Трус М. Маштабнасць поглядаў [Да 160-годдзя літаратуразнаўца і перакладчыка Льва Шапялевіча] // Літаратура і мастацтва. ‒ 13.10.2023. – № 41 (5250). – С. 11. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі