Радзіслаў Іасафатавіч Шапялевіч, Гаўдэнцый (ГаўдэнтыХаўстовіч М. В. Гісторыя… С. 51;, ГаўдэнтыйАсветнікі зямлі… С. 472;) Шапялевіч або Лазарэвіч-Шапялевіч (, Магілёўская губерняЭнциклопедический словарь Брокгауза… Т. XXXIXa. С. 485; — майЭнцыклапедыя літаратуры і… Т. 5. ) — беларускі польска- і рускамоўны паэт.

Біяграфія Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Пасля закрыцця акадэміі (1820), быў павятовым суддзём. Затым, да 1830 года служыў калежскім сакратаром у Дэпартаменце Духоўных спраў замежных веравызнанняў у Пецярбургу. У 1830—1834 гадах быў настаўнікам лацінскай мовы ў Віцебскай гімназіі. У 1834 годзе звольнены з гімназіі ў сувязі са справай Т. Лада-Заблоцкага, пазнаёміўся з апошнім падчас следстваХаўстовіч М. В. Гісторыя… С. 52;. Паводле ўспамінаў М. Маркса, Р. Шапялевіча год трымалі пад арыштам па даносе, за гэты час яго жонка звар'яцелаМаркс М. Записки старика… № 3, 1997.. Пасля вызвалення, пакінуў Віцебск і пасяліўся ў бацькоўскім маёнтку Рудня Невельскага павету, куды ў 1830-1840-х гадах штолета прыязджаў з Пецярбурга Я. БаршчэўскіХаўстовіч М. В. Гісторыя… С. 53;.

Творчасць Радзіслаў Шапялевіч належыць да шматлікай групы беларускіх літаратараў 1840-х гадоў, якія аднолькава добра валодалі польскай і рускай мовамі і цікавіліся беларускім фальклорам і даўніной, аднак, гэта літаратурная плынь хутка згасла.

Пачаў пісаць вершы яшчэ ў акадэміі, асобныя з іх друкаваліся ў «Miesięczniku Połockim», у т.л. вершы «Mierność».

Вершы у рамантычна-баладным стылі на рускай мове («Мальвина» і інш.) публікаваліся ў «Альманах Муз» (1830-1840-я), празаічныя творы Р. Шапялевіча выходзілі ў «Вестник Европы».

Вершы і проза польскай мовай публікаваліся ў штогодніку «Niezabudka» (СПб), газеце Я. Баршчэўскага «Tygodnik Petersburski» (СПб). Асобна выйшла паэма «Psycha» (1843), яе сюжэт наследаваў Апулею і Багдановічу, а форма — Арыёста, мова і форма паэмы бездакорны. Наследаваннем антычным аўтарам быў і «Dyogenes drugi». Апошняя паэма Р. Шапялевіча «Obłąkana», апублікаваная толькі ўрыўкам, сведчыць пра сталасць таленту, пра паварот аўтара ад наследавання да рэальнага ў паэзіі.

Па невядомых прычынах, з усіх беларускіх літаратараў 1840-х гадоў, толькі Р. Шапялевіч не друкаваўся ў альманаху К. Буйніцкага «Rubon». Аднак, мусіць, аднайменны верш «Rubon» прызначаўся для гэтага.

Зноскі

Літаратура Асветнікі зямлі беларускай. — Мн., 2006. Літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя / укладанне і каментарыі М. В. Хаўстовіча; навук. рэд. С. Л. Гаранін. — Мн.: Маст. літ., 2012. — 1086 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 3). Маркс М. Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 гг. // Віцебскі сшытак. № 1—3, 1995—1997. Хаўстовіч М. В. Гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. XIX ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў. — Мн.: БДУ, 2001. — 171 с. ISBN 985-445-548-3 Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с. — 9500 экз.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя паэты