Менкаўра (грэч. Мікерын паводле Герадота) — шосты цар (фараон) егіпецкай IV дынастыі часоў Старога Царства. Правіў прыкладна з 2530 па 2510 да н.э.Jahreszahlen nach Schneider: Lexikon der Pharaonen. Пра яго асобу і час яго праўлення засталося вельмі мала сведчанняў. Вядомы ён, перш за ўсё, як будаўнік трэцяй піраміды ў Гізе, а таксама дзякуючы шматлікім скульптурным выявам, знойдзеным у ваколіцах яго піраміды. Многія з гэтых статуй выдатна захаваліся.

Паходжанне і сям'я thumb|left|140px|Картуш з іменем Менкаўры ў Абідаскім спісе Імаверна, Менкаўра быў сынам фараона Хафры і Хамерэрнебці I. Такое меркаванне пашырана, таму што ў наваколлі Менкаўравай піраміды быў знойдзен нож, на яком было імя Хамерэрнебці.Reisner: Mycerinus. S. 18, 233, Taf. 19.

Адзіная вядомая жонка Менкаўры — Хамерэрнебці II. У яе грабніцы ўпамінаецца яе маці з такім жа іменем, якая да таго ж насіла тытул "царскай маці". На аснове гэтага Джордж Эндру Рэйснер прыйшоў да агульнапрынятай сёння высновы, што Хамерэрнебці I была таксама і маці Менкаўравай жонкі. І такім чынам, Менкаўра быў жанаты на сваёй роднай сястры. Адзіным вядомым дзіцем ад гэтага шлюбу быў прынц Хуэнра, пахаваны каля піраміды свайго бацькі, на гэтай падставе, згодна з меркаваннем Рэйснера, ён лічыцца заўчасна памерлым наследным прынцам.Peter Jánosi: Giza in der 4. Dynastie. Die Baugeschichte und Belegung einer Nekropole des Alten Reiches. Band I: Die Mastabas der Kernfriedhöfe und die Felsgräber. Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, Wien 2005, S. 66, ISBN 3-7001-3244-1.

Ступень сваяцтва Менкаўры з яго пераемнікам Шэпсескафам даволі няясная. Хаця вядома, што Шэпсескаф загадаў завяршыць памінальны храм Менкаўры і змясціць там свой указ. Гэта падштурхнула Рэйснера да высновы, што Шэпсескаф таксама быў сынам Менкаўры. Праўда, само па сабе завяршэнне храма — не паказчык, бо кожны егіпецкі цар павінен быў забяспечыць належнае пахаванне свайго папярэдніка незалежна ад ступені сваяцтва (і даволі часта гэта выконвалася). З рэштак жа моцна пашкоджанага ўказа вычытаць пэўныя звесткі аб паходжанні (аб бацьках) Шэпсескафа немагчыма.

Праўленне Менкаўра заняў трон пасля свайго стрыечнага брата Біхерыса (Бакі), які валадарыў нядоўга. Дакладная працягласць праўлення Менкаўры невядома. Турынскі царскі папірус, створаны ў часы Новага Царства, у адпаведным месцы пашкоджан, прачытаць можна толькі, што праўленне доўжылася x + 8 гадоў, а гэта магло быць і 18, і 28 гадоў. Егіпецкі жрэц Манефон, які жыў у 3-м ст. да н.э., дае яму 63 гады, але гэта, мабыць, завельмі многа.

На цяперашні час самая позняя пацверджаная дата яго праўлення — "11 раз падліку" (маюцца на ўвазе агульнаегіпецкія перапісы пагалоўя скаціны, якія праводзіліся з мэтай збору падаткаў), а магчыма, "год пасля 11 разу падліку". Праблема ў том, што гэтыя падлікі першапачаткова праводзіліся кожныя два гады (таму за "х-ым годам падліку" ішоў "год пасля x-га разу падліку"), але пазней яны бывалі праводзіліся і штогод (за "x-ым годам падліку" ішоў "(x+1)-ы год падліку").гл. таксама Verner: Archaeological Remarks. У наяўных крыніцах няма звестак пра тое, як часта праводзіліся падлікі пры Менкаўры: штогод ці раз у два гады. Калі мелі месца двухгадовыя прамежкі, то працягласць праўлення складзе звыш 20 гадоў.

Акрамя будаўніцтва піраміднага комплекса не вядома ніякіх падзей часоў праўлення Менкаўры.Schneider: Lexikon der Pharaonen. S. 164 Імя правіцеля сустракаецца на адном аб'екце з БіблаMaurice Dunand: Fouilles de Byblos I. 1926-1932. Paris 1931, S. 169. і на шматлікіх адбітках цыліндрычных пячатак з Бухена.Peter Kaplony: Die Rollsiegel des Alten Reiches. Katalog (= Monumenta Aegytiaca. Bd. 3). Brussels 1981, S. 116–127.

IV дынастыяПапярэднік:Бакафараон Егіптакаля 2545 — 2511 гг. да н.э.Пераемнік:Шэпсескаф

Катэгорыя:Фараоны чацвёртай дынастыі