Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся 27 красавіка (9 мая) 1892 года ў в. Скары Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці).

З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года — член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Менску.

Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года — член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 гадах выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 года. Вызвалены з-пад следства 4 сакавіка 1940 года.

Памёр 19 красавіка 1941 года ў Куйбышаве.

Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957 годзе, па другім — у 1962 годзе.

Нашчадкі Дачка — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Унучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.

Дзейнасць Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.

Творчасць У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.

Бібліяграфія Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.- Мн., 1927. Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929; Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г.Дз. Смагін. — Самара, 1936. Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8; Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6; Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11; З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10; Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.

Літаратура

Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994. Драўніцкі І. Сын нарачанскага рыбака // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г. Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас Радзімы. — № 10(2620), 11 сакавіка 1999 г.

Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998; Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.; Возвращенные имена;

Спасылкі

МЯЛЕШКА Міхаіл Вінцэнтавіч //

Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне