Кляшчы (Acari) — падклас членістаногіх класа павукападобных.
Апісанне
Даўжыня 0,05—13 мм, сытых крывасмокаў да 30 мм. Цела шарападобнае ці прадаўгавата-авальнае, крыху пляскатае, нерасчлянёнае. Ротавы апарат колючы, грызучы, колюча-грызучы. Вочы ў большасці відаў адсутнічаюць.
Раздзельнаполыя, з палавым дымарфізмам. Большасць кляшчоў адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператаарэннем. Жыццёвы цыкл уключае фазы: яйцо, лічынка, німфа (адна ці некалькі стадый) і імага. Лічынка 6-ногая, у німфы і імага па 4 пары ног. Паводле тыпу кармлення кляшчы — сапрафагі і драпежнікі. Многія віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека.
Класіфікацыя і экалогія
Адрозніваюцца 3 асобныя надатрады: , і , 300 сямействаў, больш за 10 тысяч відаў. Пашыраны па ўсім свеце. Большасць жыве на сушы (у глебе, лясным подсціле, гнёздах птушак і звяроў), некаторыя ў вадзе. На Беларусі адзначаны акарыформныя, у тым ліку і , а таксама паразітыформныя кляшчы.
Значэнне і шкоднасць
Кляшчы-крывасмокі могуць пераносіць узбуджальнікаў хвароб (напрыклад, у жывел — піраплазмозаў, бабезіёзаў і інш., у чалавека — кляшчовага энцэфаліту, тулярэміі і сыпнатыфозных ліхаманак). Акароідныя кляшчы () пашкоджваюць збожжа і прадукты, і кляшчы выклікаюць хваробы яблынь, цытрусавых і інш.
Гл. таксама Іксодавыя кляшчы Hydrachnidiae
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Атрады павукападобных