Адольф Зянюк (, Сухаволя, Сакольскі павет, цяпер у Польшчы — ) — беларускі грамадскі дзеяч.

Уваходзіў у Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з восені 1913 быў старшынёй гуртка. У гуртку ўдзельнічаў у спектаклях, пісаў апавяданні. Скончыўшы гімназію ў Гродне, працягваў навучанне на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Належаў да Пецярбургскага гуртка беларускіх студэнтаў. У 1916 мабілізаваны на фронт. Скончыў у Кіеве ваеннае вучылішча. На пачатку 1920-х вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, рэдактарам «Студэнцкай думкі». З 1928 прызначаны кіраўніком беларускага аддзелу пры Віленскім радыё, дзе кожны тыдзень чытаў беларускія лекцыі. Працаваў суддзёй на Палессі, у Вільні, дзе і памёр.

Літаратура З успамінаў Баляслава Грабінскага (1899—1991) / падрыхтоўка да друку А.Смаленчука // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. — Гродна, 2012. Мастыка А. Беларускі студэнцкі саюз Віленскага універсітэта Стэфана Баторыя ў беларускім нацыянальным руху ў Вільні (1919-1939): бакалаўрская праца / Мастыка Андрэй; навук. кіраўнік праф. А. Смалянчук; Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. — Вільня, 2009.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сухаволі Катэгорыя:Памерлі ў Вільнюсе Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза