Эмалахлені (eMalahleni) — адміністрацыйны цэнтр мясцовага муніцыпалітэта Эмалахлені ў раёне Нкангала, правінцыя Мпумаланга (ПАР).
Гісторыя Населены пункт быў заснаваны ў 1890 годзе пад назвай Вітбанк. У 1894 годзе сюды была падведзена чыгунка з Прэторыі. У 1903 годзе Вітбанк атрымаў статус горада, а ў 1914 — муніцыпалітэта. 3 сакавіка 2006 года Вітбанк быў афіцыйна перайменаваны ў Эмалахлені.
Катэгорыя:Гарады ПАР Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1890 годзе