А́льгірдас Буткя́вічус (; ) — літоўскі палітык, Прэм’ер-міністр Літвы (2012—2016), лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.
Біяграфія Нарадзіўся 19 лістапада 1958 года ў Паежэрай.
У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу ў Шэдуве, у 1984 годзе — Віленскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1998 годзе — Літоўскую акадэмію кіравання. Таксама павышаў кваліфікацыю ў Коўна, універсітэтах Даніі і ЗША. Працаваў у Вількавішках ў сферы будаўніцтва і архітэктуры, у 1991 годзе стаў намеснікам начальніка Вількавішкаўскай управы па пытаннях эканомікі і фінансаў, у 1995—1996 — дырэктар па маркетынгу кампаніі «AB Vilkasta».
Член КПСС у 1985—1988 гадах, у 1991 годзе ўступіў у СДПЛ, у 1995 годзе ўзначаліў Вількавішкаўскае аддзяленне партыі. З 1990 года — дэпутат мясцовага самакіравання, у 1996 годзе абраны ў Сейм Літвы. У 2001—2004 гадах працаваў у бюджэтна-фінансавым камітэце.
У 2004—2005 гадах быў Міністрам фінансаў Літвы, у 2006—2008 гадах — Міністрам транспарту і сувязі Літвы. У 2008—2009 гадах выконваў абавязкі кіраўніка СДПЛ, у 2009 годзе абраны старшынёй на пастаяннай аснове. У 2009 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах і заняў другое месца, сабраўшы 162 665 (11,8 %) галасоў.
З 22 лістапада 2012 года па 22 лістапада 2016 года — Прэм’ер-міністр Літвы.
Сям’я жонка — Яніна; дачка — Індрэ.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Літвы Катэгорыя:Міністры Літвы Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы