Прамыя выбары — выбарчая сістэма, пры якой выбаршчыкі прама і непасрэдна абіраюць дэпутатаў у прадстаўнічыя органы ўлады. У адрозненне ад ускосных многаступенных выбараў, прамыя выбары — найбольш дэмакратычны спосаб фарміравання прадстаўніцкіх устаноў, які эфектыўна выказвае волю выбаршчыкаў і дае магчымасць ажыццяўляць права адклікання дэпутатаў, што не апраўдалі іх давер.

Спасылкі Даведнік па выбарчых сістэмах

Прямое избирательное право // Иванец Г. И., Калинский И. В., Червонюк В. И. Конституционное право России: энциклопедический словарь / Под общей ред. В. И. Червонюка. — М.: Юрид. лит., 2002. — 432 с.

Катэгорыя:Выбары