Малы́я Сухарэ́вічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 18 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы, які належаў пану П. Ягміну. У 1858 годзе налічвалася 79 рэвізскіх душ. У 1897 годзе працавала карчма. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў. У 1949 годзе арганізаваны калгас.
Насельніцтва 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005) 25 двароў, 166 жыхароў (1905) 21 двор, 88 жыхароў (1921) 35 двароў, 175 жыхароў (1941) 92 жыхары (1970) 17 гаспадарак, 28 жыхароў (1997)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна